Перайсці да зместу
Да палітыкі
Палітыка

Моладзевая палітыка

Канцэпт Стратэгіі развіцця моладзевай палітыкі з'яўляецца комплексным дакументам, якая адлюстроўвае сістэму поглядаў і падыходаў дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці па ўдасканаленні ўмоў для эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці Рэспублікі Беларусь.

01Механізмы ўдзела моладзі, грамадзянская актыўнасць і валанцёрства
01

Дэпалітызацыя заканадаўчай базы

Пераход ад «выхавання лаяльнасці» да «падтрымкі суб'ектнасці».

02

Зніжэнне выбарчага права да 16 гадоў на выбарах у мясцовыя органы ўлады

03

Наданне Моладзеваму Савету пры парламенце заканадаўчай ініцыятывы і права вета датычна моладзевай палітыкі

Рэфармаванне мадэлі фармавання, дзе дэлегаты прапарцыйна фармуюцца праз прамыя выбары, дэлегаванне з боку НДА і сацыяльнай квоты.

04

Вылучэнне моладзевых прадстаўнікоў праз Моладзевы Савет пры парламенце

Для забеспячэння ўдзелу моладзі ў распрацоўцы і рэалізацыі рашэнняў у камісіях пры дзяржаўных органах улады.

05

Забеспячэнне доступу моладзі да адкрытых дадзеных

Якія тычацца палітычных і эканамічных рашэнняў, каб яна магла актыўна ўдзельнічаць у працэсах прыняцця рашэнняў і ацэнцы іх эфектыўнасці.

06

Стварэнне заканадаўчай базы для рэгулявання валанцёрскай дзейнасці

Якая б дакладна вызначала правы і абавязкі валанцёраў, іх абарону ад няшчасных выпадкаў і іншыя аспекты дзейнасці.

07

Пазбаўленне «БРСМ» манапалісцкага статусу

Скасаванне прававых і фінансавых прывілей.

08

Забеспячэнне празрыстых і адкрытых конкурсаў для грамадскіх ініцыятыў і праектаў

Дзе моладзь магла б прапаноўваць ідэі для вырашэння сацыяльных праблем і атрымліваць на гэта фінансаванне, даступных для ўсіх моладзевых грамадзянскіх суб'ектаў.

09

Стварэнне праграм грантаў накіраваных на дэмакратызацыю і падтрымку грамадзянскай супольнасці

Запуск дзяржаўных праграм грантавай падтрымкі з акцэнтам на экалагічныя, сацыяльныя і культурныя ініцыятывы.

10

Трансфармацыя моладзевых цэнтраў у «адкрытыя прасторы» (Open Spaces)

Дзе кіраўнік выбіраецца моладзевым саветам горада і доступ да памяшканняў маюць усе моладзевыя групы бясплатна або за сімвалічную плату на камунальныя паслугі.

11

Амністыя і аднаўленне статуса моладзевых арганізацый

Моладзевы нацыянальны савет «Рада», Маладая Грамада, Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

12

Забеспячэнне безперашкоднай дзейнасці міжнародных фондаў і донараў

Якія фінансава падтрымліваюць моладзевыя НК/ДА і не парушаюць заканадаўства РБ.