Старт — кастрычнік 2026
Visa free 4 youth — бязвіз для беларускай моладзі
Мы пачалі адвакацыйную кампанію Visa free 4 youth. Мы дамагаемся, каб маладыя беларускі і беларусы маглі свабодна ездзіць у Еўропу — вучыцца, працаваць, удзельнічаць у абменах і проста бачыцца з блізкімі. Наша галоўная мэта — поўная адмена шэнгенскіх віз для моладзі з Беларусі. На шляху да яе мы патрабуем крокаў, магчымых ужо цяпер: бясплатных доўгатэрміновых мультывіз для моладзі з Беларусі і прасцейшай працэдуры падачы дакументаў. Візавыя бар'еры б'юць па тых, хто найменш адказвае за палітыку рэжыму, і адразаюць беларускую моладзь ад Еўропы. Мы будзем даносіць гэта да еўрапейскіх інстытуцый і нацыянальных урадаў. Пакуль кампанію вядзем толькі мы, але мы адкрытыя для партнёрства. Калі ваша арганізацыя хоча далучыцца — напішыце нам.


