Сляды
У кожнага з нас ёсць свая гісторыя. Хтосьці перажыў рэпрэсіі, хтосьці знайшоў сілы пачаць усё спачатку, а хтосьці будуе новае жыццё. Сабраныя тут сведчанні — гэта ўспаміны, гэта сляды, якія мы пакідаем. У памяць нашай сяброўкі М. Г.
Мінулае
Сучаснасць
Будучыня
Усё пакінуць след павінна,
Бо, як пачаўся белы свет,
Прамень, пясчынка і расіна
Нязменна пакідаюць след.
I птушка песняю сваёю,
I кропля, што імкне да рэк...
А колькі, колькі за табою
Слядоў на свеце, чалавек!
Ва ўсім, што створана дагэтуль,
Твой творчы розум і рука –
След трактарыста, след паэта,
Канструктара, будаўніка.
Але часы сатруць у гневе –
Бо сэрцы не кране ані –
I надпіс ножыкам на дрэве,
I фарбаю – на камяні.
Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,
Вам доўга крочыць праз гады.
Не забывайцеся ж, якія
Вы пакідаеце сляды.
Пятрусь Броўка — Сляды
Гісторыі адлюстроўваюць асабісты досвед і меркаванні аўтараў і не абавязкова супадаюць з афіцыйнай пазіцыяй Маладой Грамады.