Перайсці да зместу

Сляды

У кожнага з нас ёсць свая гісторыя. Хтосьці перажыў рэпрэсіі, хтосьці знайшоў сілы пачаць усё спачатку, а хтосьці будуе новае жыццё. Сабраныя тут сведчанні — гэта ўспаміны, гэта сляды, якія мы пакідаем. У памяць нашай сяброўкі М. Г.

Мінулае

Сучаснасць

Будучыня

Усё пакінуць след павінна, Бо, як пачаўся белы свет, Прамень, пясчынка і расіна Нязменна пакідаюць след. I птушка песняю сваёю, I кропля, што імкне да рэк... А колькі, колькі за табою Слядоў на свеце, чалавек!
Ва ўсім, што створана дагэтуль, Твой творчы розум і рука – След трактарыста, след паэта, Канструктара, будаўніка. Але часы сатруць у гневе – Бо сэрцы не кране ані – I надпіс ножыкам на дрэве, I фарбаю – на камяні.
Вы выйшлі ўдалеч, маладыя, Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды.

Пятрусь Броўка — Сляды

Гісторыі адлюстроўваюць асабісты досвед і меркаванні аўтараў і не абавязкова супадаюць з афіцыйнай пазіцыяй Маладой Грамады.