Этычныя прынцыпы
Для ўмацавання арганізацыі, павелічэння грамадскага даверу, павышэння аўтарытэту і эфектыўнасці дзейнасці мы прымаем гэтыя стандарты і прынцыпы як маральна-этычную базу дзейнасці аб'яднання.
- 01
Сябры МГА «Маладая Грамада» ў сваёй дзейнасці і публічных выступах кіруюцца дзейнымі нормамі права, універсальнымі этычнымі нормамі і клопатам пра грамадскую карысць.
- 02
Прыналежнасць да МГА «Маладая Грамада» абавязвае да тактоўнасці, прыстойнасці, дзелавітасці, салідарнасці, таварыскасці і клопату пра добрае імя арганізацыі.
- 03
Сяброўства ў МГА «Маладая Грамада» абавязвае да талерантнасці і супрацоўніцтва з сябрамі арганізацыі і іншымі людзьмі незалежна ад іх расавай прыналежнасці, нацыянальнага ці этнічнага паходжання, узросту, рэлігійных перакананняў, полу, фізічных асаблівасцяў і сексуальнай арыентацыі.
- 04
Сяброўства ў МГА «Маладая Грамада» абавязвае да прыняцця сацыял-дэмакратычных каштоўнасцей і кіравання імі ў грамадскай дзейнасці.
- 05
Дзейнасць у грамадскіх інтарэсах і клопат пра грамадскую карысць не дазваляюць падпарадкоўваць службовыя функцыі і абавязкі ў арганізацыі ўласным інтарэсам або карысці.
- 06
Прымаючы рашэнні ў грамадскіх справах, сябры МГА «Маладая Грамада» павінны быць адкрытыя перад арганізацыяй і грамадскай думкай і загадзя тлумачыць, ці ёсць сувязь паміж рашэннем, якое прымаецца, і асабістай карысцю.
- 07
Выступаючы вусна або ў друку, трэба агаворваць, чые погляды выказваюцца: уласныя, групы сябраў арганізацыі, тэрытарыяльных арганізацый або выбарных органаў МГА «Маладая Грамада».
- 08
Арганізацыю і яе структурныя падраздзяленні ў знешніх адносінах, г. зн. у адносінах з дзяржаўнымі органамі, палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і суб'ектамі гаспадарання ўнутры краіны і за яе межамі, прадстаўляюць органы, упаўнаважаныя працоўнымі дакументамі МГА «Маладая Грамада», а гэтыя органы дэлегуюць паўнамоцтвы сябрам выбарных органаў.
- 09
Кіруючыя асобы і сябры МГА «Маладая Грамада» не павінны канкураваць з арганізацыяй за кантакты, фінансаванне або іншыя выгоды і перавагі ад свайго ўласнага імя або ад імя іншай арганізацыі.
- 10
Фінансавыя, маёмасныя і гаспадарчыя пытанні вырашаюцца калегіяльнымі органамі МГА «Маладая Грамада».
- 11
Выбарныя органы МГА «Маладая Грамада» павінны папярэджваць злоўжыванні ў арганізацыі прэвентыўнымі мерамі, а таксама кампетэнтнасцю і адкрытасцю сваёй дзейнасці.
- 12
Сябры МГА «Маладая Грамада» нясуць адказнасць за свае рашэнні і дзеянні і падлягаюць непазбежным высвятляльным і кантрольным працэдурам.
- 13
Парушэнне гэтых прынцыпаў спараджае грамадскую адказнасць і адказнасць, прадугледжаную працоўнымі дакументамі МГА «Маладая Грамада».