Кінаклуб па правах чалавека

Кінаклуб па правах чалавека — гэта вечар, калі мы разам глядзім фільм, а потым шчыра і без спешкі абмяркоўваем убачанае. Тэмы — свабода слова і цэнзура, вайна і мірны супраціў, міграцыя, праца, гендарная роўнасць і правы ЛГБТК+. Кінаклуб працуе з лета 2025 года ў Варшаве, Вільні і Любліне. Сустрэчы вядуць ментары, якія прайшлі навучанне. Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Восенню 2026 года стартаваў новы сезон! Расклад паказаў і рэгістрацыя — у нашым Telegram-канале @mhramada і ў Instagram @mhramadaorg. Што мы ўжо глядзелі: A Force More Powerful — пра ненасільны супраціў, які змяняў гісторыю «Ціхі голас» — пра маладога байца, які ўцякае ад пераследу за гомасэксуальнасць Pink Saris — пра жаночы супраціў у Індыі City 40 — пра закрыты савецкі горад за калючым дротам «Вялікі дыктатар» Чарлі Чапліна «Босаногі Гэн» — антываеннае анімэ пра Хірасіму
Новы сезон — восень 2026